Навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мове, развіццё беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін — адна з галоўных задач у адукацыйным працэсе дашкольнай установы.
Каб гучала родная мова ў дзіцячым садку, патрэбна на ёй размаўляць — і дарослым, і выхаванцам. У гэтым зацікаўлены ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу.
Галоўную ролю ў далучэнні дзяцей да роднай беларускай мовы мае беларускамоўнае асяроддзе ў садку. Сумеснымі намаганнямі педагогаў і бацькоў у нашай дашкольнай установе створаны беларускія нацыянальныя куткі ў группах. Мiнi-бiблiятэкi папоўнiлiся творамi беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаٖٕў. Дзеці маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай беларускага народа, гісторыяй, культурай і славутасцямі свайго роднага горада. У ходзе беларускiх гульняў педагогi з дзецьмі замацоўваюць веды аб родным горадзе, маюць магчымасць размаўляць па-беларуску.
Выхавальнiкi далучаюць дзяцей да вуснай народнай творчасці: калыханак, лічылак, забаўлянак, беларускіх народных казак, прыказак i г.д. Дзеці вучацца расказваць і паказваць казкі з дапамогай розных вiдаў тэатра, спяваць калыханкі, расказваць забаўлянкі іншым дзецям. Педагогі нашай дашкольнай установы з маленства прывіваюць сваім выхаванцам любоў і пашану да свайго роднага краю, культуры, роднай мовы, фарміруюць цікавасць да гісторыі Беларусі, яе мінулага і цяперашняга, каб выхаваць сапраўдных патрыётаў сваёй краіны.
На сайце «Вершы і казкі для дзяцей» можна знайці творы на любы густ.
Электронны адрас: http://www.vyaselka.ru/
Гэты сайт адрасуецца таксама бацькам, дзядулям і бабулям. Пры дэфіцыце літаратуры для дзяцей, асабліва ў аддаленых месцах Беларусі, думаецца, ён зробіць ім добрую паслугу. Няхай гэты праект стане своеасаблівым падарункам нашым нашчадкам ад тых, хто дбае про іх будучыню!